Спіс прыродных запаведнікаў Украіны
Прыродныя запаведнікі Украіны - гэта прыродаахоўныя, навукова-даследчыя ўстановы агульнадзяржаўнага значэння ва Украіне, пакліканыя захоўваць у натуральным стане тыповыя або выключныя для пэўнай ландшафтнай зоны прыродныя комплексы з усёй сукупнасцю іх кампанентаў, вывучаць прыродныя працэсы і з'явы, якія адбываюцца ў іх, распрацоўваць навуковыя асновы аховы навакольнага асяроддзя, эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалагічнай бяспекі. Участкі зямлі і воднай прасторы, якія належаць да запаведнікаў, вылучаюцца з гаспадарчага карыстання. Запаведнік - гэта вышэйшая форма аховы прыродных тэрыторый ва Украіне, прыродная лабараторыя, дзе вядуцца комплексныя навуковыя даследаванні. Сёння на тэрыторыі Украіны налічваецца 19 прыродных запаведнікаў.
Адным з найстарэйшых на тэрыторыі Украіны З'яўляецца Крымскі прыродны запаведнік. Пачаткам аховы тэрыторыі, якая ўваходзіць цяпер у яго склад, лічыцца стварэнне ў 1913 г. "заказніка імператарскіх паляванняў". Пасля ўстанаўлення ў Крыме савецкай улады, 30 ліпеня 1923 г. дэкрэтам Савета Народных Камісараў РСФСР на месцы імператарскага заказніка быў створаны запаведнік плошчай звыш 16 тысяч га.
У цяперашні час Крымскі запаведнік з'яўляецца самым буйным прыродным запаведнікам Украіны, агульная плошча запаведніка (уключаючы тэрыторыю філіяла «Лябяжы выспы») складае 44175 га. Самы маленькі па плошчы запаведнік Украіны - Мыс Марцьян, заснаваны ў 1973 г. Плошча запаведніка — 240 га (у тым ліку і прылеглая да мыса акваторыя Чорнага мора). Сумарная плошча тэрыторыі прыродных запаведнікаў Украіны складае 1 916,6 км2.
З 19 прыродных запаведнікаў у зоне змешаных лясоў знаходзяцца 4 (Палескі, Ровенскі, Драўлянскі, Чэрэмскі), у лесастэпавай зоне — 3 (Расточча, Медаборы, Каніўскі), у стэпавай зоне — 7 (Дняпроўска-Арыльскі, Казантыпскі, Луганскі, Апуцкі, Украінскі стэпавы, Еланецкі стэп, Міхайлаўская цаліна), у Карпатах — 1 (Гарганы), у Крымскіх гарах — 4 (Карадагскі, Крымскі, Мыс Марцьян, Ялцінскі).
Спіс прыродных запаведнікаў Украіны
[правіць | правіць зыходнік]№ | Назва | Размяшчэнне | Плошча, га | Дата ўтварэння | Краявід |
---|---|---|---|---|---|
1 | Апуцкі | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 1 592 | 1998 | |
2 | Гарганы | Івана-Франкоўская вобласць | 5 344 | 1996 | |
3 | Дніпроўска-Арыльскі | Днепрапятроўская вобласць | 3 766 | 1990 | |
4 | Драўлянскі | Жытомірская вобласць | 30 872 | 2009 | |
5 | Елацецкі стэп | Мікалаеўская вобласць | 1 675 | 1996 | |
6 | Казантыпскі | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 450 | 1998 | |
7 | Каніўскі | Чаркаская вобласць | 2 027 | 1923 | |
8 | Карадагскі | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 2 874 | 1979 | |
9 | Крымскі | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 44 175 | 1923 | |
10 | Луганскі | Луганская вобласць | 2 122 | 1968 | |
11 | Міхайлаўская цаліна | Сумская вобласць | 883 | 2009 | |
12 | Мыс Марцьян | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 240 | 1973 | |
13 | Мэдаборы | Цярнопальская вобласць | 10 517 | 1990 | |
14 | Палескі | Жытомірская вобласць | 20 104 | 1968 | |
15 | Расточча | Львоўская вобласць | 2 084 | 1984 | |
16 | Ровенскі | Ровенская вобласць | 42 288 | 1999 | |
17 | Украінскі стэпавы | Данецкая и Запарожская вобласці | 3 145 | 1961 | |
18 | Чэрэмскі | Валынская вобласць | 2 976 | 2001 | |
19 | Ялцінскі | Аўтаномная Рэспубліка Крым | 14 523 | 1973 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс біясферных запаведнікаў Украіны
- Спіс нацыянальных паркаў Украіны
- Спіс гісторыка-культурных запаведнікаў Украіны
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паламарчук М. М. Географія України: Підр. для серед. шк. — 2-тє вид., перероблене і доповнене. — К.: Освіта, 1992. — 159 с.: іл., карти. ISBN 5-330-01950-8
- Еталони живої природи. Давидок В. П. та ін. — К.: «Курс», 1993. — 28 с.
- Заповідник природний // Юридична енциклопедія : [у 6 т.] (укр.) / ред. кол.: Ю. С. Шемшученко (відп. ред.) [та ін.]. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1998. — Т. 2 : Д — Й. — 744 с. — ISBN 966-7492-00-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Атлас об'єктів природно-заповідного фонду України
- Закон України «Про природно-заповідний фонд України» м. Київ, 16 червня 1992 р., № 2456-XII